КАМIТЭТ ДЗЯРЖАЎНАЙ МАЁМАСЦI ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
1500 рабочых месцаў створаны ў Гомельскай вобласці за 10 гадоў на аб'ектах дзяржаўнай маёмасці, якія не выкарыстоўваліся

1500 рабочых месцаў створаны ў Гомельскай вобласці за 10 гадоў на аб'ектах дзяржаўнай маёмасці, якія не выкарыстоўваліся

— Гомельская вобласць заўсёды займае першыя месцы ў краіне па колькасці і ўдзельнай вазе аб'ектаў, якія ўцягнуты ў гаспадарчую дзейнасць. Аб'екты, прададзеныя з аўкцыёнаў, знаходзяцца пад пільнай увагай камітэта «Гомельаблмаёмасць». Для гэтага распрацаваны і зацверджаны аблвыканкамам план мерапрыемстваў па кантролі за выкананнем дагавораў куплі-продажу, бязвыплатнага карыстання, бязвыплатнай перадачы для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, умоў дагавораў куплі-продажу.
Стабільна высокай з'яўляецца ўдзельная вага набыцця аб'ектаў прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу для арганізацыі вытворчасці (30 % ад усіх прададзеных аб'ектаў). Вялікую ўдзельную вагу (19 %) займаюць аб'екты, якія набылі фізічныя асобы для рэканструкцыі пад жыллё ці вядзенне асабістай гаспадаркі. Станоўчых прыкладаў на Гомельшчыне дастаткова. Напрыклад, на плошчах вытворчай базы ў Рэчыцы прыватная кампанія арганізавала вытворчасць метызаў. Цяпер там працуе 20 чалавек.
Усяго ў Гомельскай вобласці на базе аб'ектаў камунальнай уласнасці, якія не выкарыстоўваліся, створана 1477 рабочых месцаў, у гэтыя аб'екты новымі ўладальнікамі ўкладзена амаль 10 мільёнаў рублёў і 2,65 мільёна долараў інвестыцый. На сёння больш за 30 % аб'ектаў ужо ўведзена ў эксплуатацыю і ўласнікамі ажыццяўляецца прадпрымальніцкая дзейнасць. Яшчэ 35 % аб'ектаў знаходзяцца ў стадыі выканання дагаворных абавязацельстваў. У тым ліку новымі ўласнікамі ажыццяўляюцца рамонтныя работы.
Аднак у сувязі з невыкананнем некаторымі новымі ўласнікамі ўзятых абавязацельстваў 379 аб'ектаў былі вернуты дзяржаве. З імі працягваецца работа. Частка з іх паўторна выстаўляецца на аўкцыёны, а ў выпадку разбурэння — зносіцца.
Таксама спецыялісты камітэта «Гомельаблмаёмасць» у канцы 2016 года правялі абследаванні ўсіх населеных пунктаў Гомельшчыны. У выніку было выяўлена больш за пяць тысяч аб'ектаў усіх формаў уласнасці, якія не выкарыстоўваюцца. Па кожным усталяваны пэўны тэрмін уцягнення ў гаспадарчы абарот. На сёння задзейнічана 88 % ад агульнай колькасці выяўленых аб'ектаў. Дарэчы, да нядбайных уласнікаў ужываюцца розныя метады прымусу для эфектыўнага выкарыстання сваёй уласнасці, у тым ліку павышаныя стаўкі падаткаабкладання на нерухомасць і зямлю, што не выкарыстоўваюцца.
Відэанавіны