КАМIТЭТ ДЗЯРЖАЎНАЙ МАЁМАСЦI ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
Тры аб'екты набыты ў прыватную ўласнасць

Тры аб'екты набыты ў прыватную ўласнасць

На гэтым тыдні камітэт «Гомельаблмаёмасць» правёў некалькі выніковых аўкцыёнаў.
Нягледзячы на ​​тое, што заяўкі паступалі не ў вялікай колькасці, вынікі атрымаліся не дрэннымі: адзіным прэтэндэнтам на набыццё нерухомасці было прададзена 3 невыкарыстоўваемых аб'екта.
18 верасня 2018 г. паблізу в. Казялужжа Хойніцкага раёна за 25,7 рубля прададзены будынак былога пажарнага паста. Аб'ект будзе выкарыстоўвацца для адміністрацыйных і гаспадарчых патрэб фермерскай гаспадаркі.
20 верасня 2018 г. прададзены 2 аб'екта.
Будынак былой Бронніцкай школы Буда-Кашалёўскага раёна прададзены за 10,1 тыс. рублёў для арганізацыі дрэваапрацоўчага прадпрыемства.
У г. Мазыры прададзены склады за 15 тыс. рублёў, якія плануюць выкарыстаць па прамым прызначэнні.
Відэанавіны