КАМIТЭТ ДЗЯРЖАЎНАЙ МАЁМАСЦI ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
Палажэнне аб фондзе

Палажэнне аб камітэце


ЗАЦВЕРДЖАНА
рашэнне
Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта
    . .2018 №

ПАЛАЖЭННЕ
аб камітэце дзяржаўнай маёмасці Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзенае Палажэнне вызначае прававое становішча, задачы, функцыі, правы і абавязкі камітэта дзяржаўнай маёмасці Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (далей - камiтэт).
Камітэт перайменаваны з Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, які з'яўляўся правапераемнікам Гомельскага абласнога камітэта па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі.

2. Камітэт уваходзіць у сістэму Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (далей - Дзяржкаммаёмасць), з'яўляецца яго тэрытарыяльным органам, ажыццяўляе спецыяльныя функцыі ў сферы кіравання, распараджэння, пераўтварэння, ацэнкі і ўліку маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, і адначасова з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (далей - аблвыканкам) па пытаннях кіравання, распараджэння, прыватызацыі, пераўтварэння, уліку і ацэнкі дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці.

3. Камітэт валодае правамі юрыдычнай асобы, мае самастойны баланс, адасобленую маёмасць, рахункі ў банках, пячатку і бланкі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваiм найменнем, іншыя пячаткі і штампы.
Скарочанае найменне камітэта:
на рускай мове - комитет "Гомельоблимущество";
на беларускай мове - камiтэт "Гомельаблмаёмасць".
Месца знаходжання камітэта: 246050, праспект Леніна, дом 3, горад Гомель.

4. Маёмасць камітэта з'яўляецца дзяржаўнай уласнасцю і замацоўваецца за ім на праве аператыўнага кіравання.

5. Кіраўніцтва дзейнасцю камітэта па пытаннях кіравання, распараджэння, пераўтварэння, уліку і ацэнкі маёмасці, якая знаходзіцца
ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі Дзяржкаммаёмасць.

Кіраўніцтва дзейнасцю камітэта па пытаннях кіравання, распараджэння, прыватызацыі, уліку і ацэнкі дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці, ажыццяўляе аблвыканкам.

6. Камітэт у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, пастановамі Урада Рэспублікі Беларусь, пастановамі і загадамі Дзяржкаммаёмасці, рашэннямі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама, іншымі актамі заканадаўства i дадзеным Палажэннем.

7. Камітэт не мае права дэлегаваць свае паўнамоцтвы iншым дзяржаўным органам.

ГЛАВА 2
АСНОЎНАЯ ЗАДАЧА І ФУНКЦЫІ КАМІТЭТА

8. Асноўнай задачай камітэта з'яўляецца ажыццяўленне мер па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па пытаннях маёмасных адносін, уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю
(за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду), пераўтварэнне, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, за выключэннем адносін у галіне выкарыстання і аховы зямель (у тым ліку па вызначэнні памеру страт, якія прычыняюцца землекарыстальнікам адабраннем у іх зямельных участкаў і зносам размешчаных на іх аб'ектаў нерухомасці, парадку і ўмоў іх кампенсацыі), нетраў, іншых прыродных рэсурсаў, жылля, дзяржаўнай маёмасці ў працэсе эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), а таксама іншай маёмасці, што вызначаецца заканадаўствам.

9. Камітэт у адпаведнасці з ускладзенай задачай:

9.1. рыхтуе прапановы аб рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па пытаннях маёмасных адносін у частцы кіравання, распараджэння, прыватызацыі, пераўтварэння, ацэнкі і ўліку маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, за выключэннем адносін у галіне выкарыстання і аховы зямель, нетраў, іншых прыродных рэсурсаў, жылля, прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама іншай маёмасці, што вызначаецца заканадаўствам;

9.2. па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камітэта, распрацоўвае і прадстаўляе ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці і аблвыканкам прапановы аб узгадненні праектаў нарматыўных прававых актаў;

9.3. аналізуе практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях кіравання, распараджэння маёмасцю, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, яго прыватызацыі, пераўтварэння, ацэнкі і ўліку, уносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб удасканаленні заканадаўства у дадзенай галiне;

9.4. ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў Гомельскай вобласці, а таксама праводзіць інфармацыйна-тлумачальную працу па правядзенню адзінай дзяржаўнай палітыкі па пытаннях маёмасных адносін у частцы кіравання, распараджэння, прыватызацыі, пераўтварэння, ацэнкі, уліку маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гомельскай вобласці;

9.5. разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў
і юрыдычных асоб;

9.6. ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях выкарыстання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, замацаванай за дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі на праве гаспадарчага ведання або аператыўнага кіравання, а таксама перададзенай у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі у бязвыплатнае карыстанне недзяржаўным юрыдычным асобам і рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскiм аб'яднанням; ;

9.7. ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі абарону парушаных правоў дзяржавы па маёмасных пытаннях у судовых органах;

9.8. у выпадках, устаноўленых заканадаўствам, накіроўвае неабходныя дакументы ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці, аблвыканкам, органы дзяржаўнага кантролю, органы пракуратуры, унутраных спраў для прыняцця мер у дачыненні да службовых асоб, вінаватых у парушэнні заканадаўства аб распараджэнні маёмасцю, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, яго прыватызацыі ;

9.9. ажыццяўляе каардынацыю і аналіз работы па ўключэнні ў гаспадарчы абарот, неэфектыўна выкарыстоўваемай нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, рыхтуе прапановы аб каардынацыі і метадычным забеспячэнні дзейнасці органаў, упаўнаважаных аблвыканкамам кіраваць арганізацыямі і маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці (далей - органы кіравання аблвыканкама), мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па ўцягванні ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай нерухомай маёмасці;

9.10. ажыццяўляе аналіз таксама праз органы, якія ажыццяўляюць ўладальніцкі нагляд, забяспечвае каардынацыю работ па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай (неэфектыўна выкарыстоўваецца) нерухомай маёмасці гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на тэрыторыі Гомельскай вобласці ;

9.11. рыхтуе праекты рашэнняў аблвыканкама па распараджэнню невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасцю, што знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, уключанай у пералік невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, у мэтах ўключэння яго ў гаспадарчы абарот;

9.12. ажыццяўляе арганізацыйна-метадалагічнае суправаджэнне работы юрыдычных асоб* па фарміраванні і актуалізацыі дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Адзіны рэестр маёмасці»;

______________________________

* Тэрмін «юрыдычныя асобы» выкарыстоўваецца ў значэнні, вызначаным у дадатку да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. № 168 «Аб Адзіным рэестры маёмасці»

9.13. выключаны;

9.14. у адпаведнасці з даручэннямі Дзяржкаммаёмасці ўдзельнічае ў разглядзе прапаноў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камiтэта;

9.15. у межах сваёй кампетэнцыі разглядае дакументы па адчужэнню, залогу капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў (за выключэннем жылых дамоў і жылых памяшканняў), незавершаных закансерваваных капітальных будынкаў, іншай нерухомай маёмасці, незавершаных незакансерваваных капітальных пабудоў (акрамя незавершаных будаўніцтвам жылых дамоў і жылых памяшканняў), доляй у праве агульнай уласнасці на іх;

9.16. арганізуе работу па прыватызацыі аб'ектаў прыватызацыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці;

9.17. разглядае прадстаўленыя дакументы праектаў пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў з колькасцю працуючых менш за 1000 чалавек і камунальных унітарных прадпрыемстваў, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці, на адпаведнасць заканадаўству і пацвярджае правільнасць вызначэння памеру статутнага фонду ствараемага адкрытага акцыянернага таварыства;

9.18. разглядае прадстаўленыя дакументы праектаў далучэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў з колькасцю працуючых менш за 1000 чалавек і камунальных унітарных прадпрыемстваў, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці, на адпаведнасць заканадаўству і пацвярджае правільнасць вызначэння кошту маёмасці далучаемага прадпрыемства да адкрытага акцыянернага таварыства;

9.19. праводзіць абавязковую экспертызу дакладнасці ацэнкі ў дачыненні да маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і ўласнасці Гомельскай вобласці, за выключэннем жылых дамоў і жылых памяшканняў, а таксама аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;

9.20. прызначае з ліку сваіх работнікаў прадстаўнікоў, адказных за метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю камісій па пераўтварэнні рэспубліканскіх камунальных унітарных прадпрыемстваў, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці, у адкрытыя акцыянерныя таварыствы і далучэнні рэспубліканскіх камунальных унітарных прадпрыемстваў, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці, да адкрытагаых акцыянерных таварыстваў;

9.21. праводзіць неабходныя работы і выдае загады аб стварэнні адкрытых акцыянерных таварыстваў у працэсе пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў з колькасцю працуючых менш за 1000 чалавек, аб зацвярджэнні кошту маёмасці далучаемых рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў з колькасцю працуючых менш за 1000 чалавек і камунальных унітарных прадпрыемстваў, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці да адкрытага акцыянернага таварыства;

9.22. праводзіць неабходныя работы і рыхтуе праекты рашэнняў аблвыканкама аб стварэнні адкрытых акцыянерных таварыстваў у працэсе пераўтварэння камунальных унітарных прадпрыемстваў, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці, у адкрытыя акцыянерныя таварыствы;

9.23. выключаны;

9.24. забяспечвае прыняцце ва ўстаноўленым парадку ва ўласнасць Гомельскай вобласці акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў. Рыхтуе праекты рашэнняў аблвыканкама аб перадачы належных Гомельскай вобласці акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў ва ўпраўленне органам кіравання аблвыканкама i iншым арганiзацыям у адпаведнасцi з заканадаўствам. Ажыццяўляе пры адчужэнні ва ўстаноўленым парадку перавод прыналежных Гомельскай вобласці акцый акцыянерных таварыстваў з рахунку "дэпо" аблвыканкама на рахунак "дэпо" новага ўладальніка і падпісвае ад імя аблвыканкама даручэнні "дэпо" на перавод такіх акцый;

9.25. рэалізуе паўнамоцтвы органа прыватызацыі ў выпадках і парадку, устаноўленым заканадаўствам аб прыватызацыі, праводзіць конкурсы, аўкцыёны па продажы аб'ектаў прыватызацыі, выступае іх арганізатарам;

9.26. арганізуе абмен прыналежных Рэспубліцы Беларусь і Гомельскай вобласці акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе пераўтварэння дзяржаўнай маёмасці, на імянныя прыватызацыйныя чэкі "Маёмасць";

9.27. ажыццяўляе ўлік прыналежных Гомельскай вобласці акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў;

9.28. забяспечвае праз органы, якія ажыццяўляюць уладальніцкі нагляд, метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх прыналежаць Гомельскай вобласці і адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам на тэрыторыі Гомельскай вобласці;

9.29. арганізуе і праводзіць аўкцыёны (конкурсы) па продажы знаходзячыхся ў дзяржаўнай уласнасці капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных і незакансерваваных капітальных будынкаў, іншых аб'ектаў у устаноўленых заканадаўствам і аблвыканкамам выпадках;

9.30. арганізуе збор, апрацоўку і выкарыстанне ў рабоце дадзеных па формах ведамаснай справаздачнасці, зацверджаных Дзяржкаммаёмасцю і аблвыканкамам;

9.31. складае пратаколы і разглядае справы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

9.32. праводзіць інфармацыйную тлумачальную работу
па пытаннях кіравання, распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, яе прыватызацыі (пераўтварэння);

9.33. па даручэнні Дзяржкаммаёмасці, аблвыканкама ажыццяўляе іншыя функцыі, якія тычацца пытанняў кіравання, распараджэння, прыватызацыі, уліку і ацэнкі дзяржаўнай маёмасці.

ГЛАВА 3
        ПРАВА КАМІТЭТА

10.  У мэтах выканання ўскладзеных на яго задач і функцый камітэт мае права:

10.1. запрашваць у адпаведнасці з заканадаўствам
ў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, аблвыканкама, іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, юрыдычных асоб матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камiтэта;

10.2. прымаць удзел у распрацоўцы нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю;

10.3. уносіць на разгляд Дзяржкаммаёмасці, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, аблвыканкама прапановы па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, у тым ліку праекты нарматыўных прававых актаў;

10.4. накіроўваць у Дзяржаўны камітэт па маёмасці, аблвыканкам, гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці інфармацыю аб парушэнні кіраўнікамі дзяржаўных юрыдычных асоб заканадаўства і ўмоў кантрактаў у частцы, якая рэгулюе пытанні кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю;

10.5. заслухоўваць на пасяджэннях калегіі камітэта справаздачы
і даклады кіраўнікоў і іншых работнікаў структурных падраздзяленняў камітэта, прадстаўнікоў органаў кіравання аблвыканкама, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іншых арганізацый па пытаннях кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю і па іншых пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта;

10.6. уносіць ва ўстаноўленым парадку пытанні на разгляд Дзяржкаммаёмасці, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, аблвыканкама;

10.7. ажыццяўляць у межах сваіх паўнамоцтваў узаемадзеянне
і супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі, навуковымі ўстановамі, грамадскімі аб'яднаннямі.

ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦІ І КІРАВАННЯ КАМІТЭТУ

11. Камітэт узначальвае старшыня, якi назначаецца на пасаду
i вызваляецца ад пасады старшынёй аблвыканкама са згоды Старшыні Дзяржкаммаёмасці.

Старшыня камітэта мае намеснікаў, колькасць якіх вызначаецца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Намеснікі старшыні прызначаюцца на пасады i вызваляюцца ад пасад загадам старшыні камітэта ва ўстаноўленым парадку са згоды Старшыні Дзяржкаммаёмасці, старшыні аблвыканкама.

12. Старшыня камітэта:

12.1. кіруе дзейнасцю камітэта і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на камітэт задач і функцый;

12.2. прадстаўляе ў аблвыканкам і Дзяржкаммаёмасць матэрыялы для ўзгаднення назначэння на пасады і вызвалення ад пасад намеснікаў старшыні камітэта;

12.3. выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады па камітэту, зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях камітэта, службовыя інструкцыі работнікам камітэта;

12.4. размяркоўвае абавязкі паміж сваімі намеснікамі;

12.5. прызначае на пасады і вызваляе ад пасад работнікаў камітэта;

12.6. дзейнічае ад імя камітэта без даверанасці ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых заканадаўствам і дадзеным Палажэннем, прадстаўляе інтарэсы камітэта ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях;

12.7. выдае даверанасці і распараджаецца ў адпаведнасцi
з заканадаўствам маёмасцю, у тым ліку фінансавымі сродкамі камітэта;

12.8. у адпаведнасці з заканадаўствам прымае меры
па падтрыманні і захаванні выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, ажыццяўляе мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоў працы і адпачынку работнікаў камітэта;

12.9. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці
з заканадаўствам.

13. Структура i штатны расклад камітэта зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

14. Фінансаванне дзейнасці камітэта ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў.

15. У камітэце ўтвараецца калегiя ў складзе старшыні камітэта (старшыня калегіі), яго намеснікаў, а таксама іншых кіруючых работнікаў камітэта і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкаммаёмасці.
Колькасць і персанальны склад калегіі зацвярджаюцца аблвыканкамам па ўзгадненні з Дзяржкаммаёмасцю.

Калегія дзейнічае ў адпаведнасці з палажэннем аб калегіі, якое зацвярджаецца старшынёй камітэта.
Калегiя на сваiх пасяджэннях разглядае важнейшыя пытанні дзейнасці камітэта. У выпадку рознагалоссяў паміж старшынёй
і калегіяй старшыня прымае рашэнне, дакладваючы
пра яго Дзяржкаммаёмасці, аблвыканкаму. Члены калегіі могуць паведаміць сваё меркаванне Дзяржкаммаёмасці, аблвыканкаму.